19 октября 2018
Не нравится 0 Нравится

Минус Бяседа - Песня бабыля

Текст (слова) песни Бяседа - Песня бабыля:

Размер текста:

Людзі раяць ажаніцца, бабылём не славіцца
Я ж баюся памыліцца, каб пасля не жаліцца
Мой няшчасны сябра Саўка ўзяў сабе няудаліцу
П е, гуляе і гультайка з рук работа валіцца

Ажаніцца не напасць – з тым даўно згадзіўся я
Каб вось толькі не прапасць – ажаніўшыся

Мой гармонік не сумуе звонка заліваецца
Дораць песні мне красунні, з вечара да ранніцы
Не з адною сэрца цешу, не з адной кахаюся
Хай гавораць што я грэшны, саграшу – пакаюся

Ажаніцца не напасць – з тым даўно згадзіўся я
Каб вось толькі не прапасць – ажаніўшыся

У мяне сяброў да волі справы ў нас адзіныя
І ў полі і ў застоллі весялюся з імі я
Быць жанатым – Божа мілы – ці ж я птушкай лётаў бы
Абламала б жонка крылы хатнімі турботамі

Ажаніцца не напасць – з тым даўно згадзіўся я
Каб вось толькі не прапасць – ажаніўшыся

Ажаніцца не напасць – з тым даўно згадзіўся я
Каб вось толькі не прапасць – ажаніўшыся



Смотри ещё:


Ваш комментарий:

Регистрация