17 июня 2017
Не нравится 0 Нравится

Минус Яков Науменко - Зорка венера

Текст (слова) песни Яков Науменко - Зорка венера:

Размер текста:

Зорка Венера ўзышла над зямлёю,
светлыя згадкi з сабой прывяла...
Помнiш, калi я спаткаўся з табою,
зорка Венера ўзышла.

З гэтай пары я пачаў углядацца
ў неба начное i зорку шукаў.
Цiхiм каханнем к табе разгарацца
з гэтай пары я пачаў.

Але расстацца нам час наступае
пэўна, ўжо доля такая у нас.
Моцна кахаў я цябе, дарагая,
але расстацца нам час.

Буду ў далёкім краю я нудзіцца,
ў сэрцы любоў затаіўшы сваю
кожную ночку на зорку дзівіцца
буду ў далёкім краю.

Глянь іншы раз на яе, – у расстанні
там з ёй зліём мы пагляды свае...
каб хоць на міг уваскрэсла каханне,
глянь іншы раз на яе...



Смотри ещё:


Ваш комментарий:

Регистрация