01 июля 2021
Не нравится 0 Нравится

Минус Бяседа - У месяцы верасни

Текст (слова) песни Бяседа - У месяцы верасни:

Размер текста:

У месяцы верасні выпала пароша,
Дзед бабу палюбіў, што баба хароша (2 р.):

І крывая, і сляпая, яшчэ к таму злая,
І крычыць, і бурчыць, проці дзеда не змаўчыць (2 р.).

- Убірайся, бабка, у новае белле,
Я ж цябе павяду з сабой на вяселле (2 р.)!

Узяў жа дзед бабку за белу ручку
І спіхнуў дзед бабку з моста ў рэчку (2 р.).

Цяпер, бабка, кайся, трошкі пакупайся!
А як бабка узнырне, то дзед кіем падпіхне (2 р.).

Прыйшоў дзед дадому і пачаў бажыцца:
- Ох, ох, далібог, не буду жаніцца (2 р.)

Раздумаўся дзедка, у ладонькі плешча:
- А як буду жыў-здароў, яжанюся ешча (2 р.)



Смотри ещё:


Ваш комментарий:

Регистрация