Минус Песняры - Конь невзнузданный
Текст (слова) песни Песняры - Конь невзнузданный:
Там, дзе вечар на зямлю
Сыпле зор маністы,
Я злаўлю цябе, злаўлю,
Конь мой наравісты!
Праз палеткі і лясы,
Праз лугі-паляны
Ты нясі мяне, нясі
Конь незацугляны!
Азірнуся ля сяла,
Палячу да ганка,
Дзе чаромха расцвіла,
Дзе жыве каханка,
Да расплеценай касы
І да губ румяных
Ты нясі мяне, нясі
Конь незацугляны!
Капытом каля вакон
Сон разбіць дазволю,
І пасля цябе, мой конь
Адпушчу на волю.
Праз палеткі і лясы,
Праз лугі-паляны
Ты нясі мяне, нясі
Конь незацугляны!
Смотри ещё: